Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У Мінску пачала мяняцца сітуацыя на рынку працы. Расказваем, якія тэндэнцыі назіраюцца ў 2026 годзе
  2. Израиль и США нанесли удар по Ирану
  3. У Трампа спросили, планирует ли он «восстановить связи с Беларусью». Что ответил политик
  4. Чиновники заметили, что с демографией и рынком труда происходит что-то неладное. Что собираются сделать, чтобы улучшить ситуацию
  5. Битва, которая может затянуться на годы. К какому наступлению стягивают силы российские войска?
  6. Синоптики сделали предупреждение из-за погоды в воскресенье
  7. Ситуация вокруг Ирана уже повлияла на беларусов — подробности
  8. У СК расказалі, адкуль прыехалі трое замежнікаў, якія з бітай і траўматычнымі пісталетамі катавалі сям'ю ў Смалявіцкім раёне
  9. Для населения отменили еще одну льготу. Налоговики грозят солидными штрафами тем, кто допустит нарушение
  10. В Беларуси находится более 300 очагов смертельно опасной бактерии. Вот что узнало «Зеркало» из непубличного документа
  11. Аналитики изучили российские массированные удары по Украине и выявили несколько закономерностей — вот о чем речь
  12. Силовики нагрянули к беларусу за «политику», а у того дома пестрит от красно-зеленого. Как они отреагировали?
  13. В ЕС отреагировали на ситуацию вокруг Ирана
  14. Маці беларуса, які ваяваў за РФ, сцвярджае, што сына «проста дабіваюць» у бальніцы Курскай вобласці
  15. Маршрутка ў Мінску падымае цану білета адразу на 1,5 рубля
  16. Для тых, хто абагравае жыллё электрычнасцю, уводзяць змяненне. І яно наўрад ці ўзрадуе людзей — давядзецца плаціць прыкметна больш
  17. Появилось еще одно налоговое ужесточение для населения
Читать по-русски


/

Калі б Польшча была абавязаная сваёй незалежнасцю рэвалюцыянеру Уладзіміру Леніну, то польска-савецкая вайна 1920 года мусіла быць расійскай гуманітарнай аперацыяй або «спецыяльнай ваеннай аперацыяй». Так прэс-сакратар МЗС Польшчы Мацей Вэвюр адказаў спікерцы расійскага МЗС Марыі Захаравай.

Министерство иностранных дел Польши, Варшава, Польша, 31 июля 2024 года. Фото: «Зеркало»
Міністэрства замежных справаў Польшчы, Варшава, Польшча, 31 ліпеня 2024 года. Фота: «Люстэрка»

Дыпламатычная дуэль пачалася з выступу прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, які пракаментаваў пытанне магчымай перадачы Украіне расійскіх актываў, замарожаных у ЕС.

«Абыходзячы Венгрыю і парушаючы еўрапейскае заканадаўства сярод белага дня, брусэльцы робяць крокі для захопу замарожаных расійскіх актываў — гэта абвяшчэнне вайны», — заявіў венгерскі палітык.

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі на гэта адрэагаваў лаканічна: «Віктар заслужыў свой ордэн Леніна».

У адказ на гэта прэс-сакратарка расійскага МЗС Марыя Захарава заявіла, што «згадкай імені Леніна міністр замежных справаў, трэба думаць, хацеў пакрыўдзіць Віктара Орбана».

«Забыў Сікорскі, што калі б не Ленін, ніякай Польшчы не было б і знаку», — напісала Захарава.

У МЗС Польшчы адрэагавалі на яе запіс. Там адзначылі, што расійскае МЗС, якое сёння так ахвотна выступае ў абарону прэм’ер-міністра Віктара Орбана, «чарговым разам скажае гісторыю».

«Калі б Польшча была абавязаная сваёй незалежнасцю Леніну, то польска-бальшавіцкая вайна 1920 года мусіла б лічыцца расійскай гуманітарнай акцыяй — або, у рамках гэтай логікі, „спецыяльнай ваеннай аперацыяй“. Між тым у рэальным свеце менавіта Польшча спыніла бальшавіцкую экспансію. Незалежнасць Польшчы не была падарункам Леніна, гэтак жа як савецкая прысутнасць у Цэнтральнай Еўропе не была „вызваленнем“. З гэтага ўрока гісторыі вынікае свабодны выбар Польшчы: нашая ўкарэненасць у NATO», — напісаў прэс-сакратар МЗС Польшчы Мацей Вэвюр.